У рамках прафарыентацыйных мерапрыемстваў школьнікі Малагародзішчанскай СШ і Тухавіцкай СШ здзейснілі экскурсію на ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі”. Будучых абітурыентаў азнаёмілі з асаблівасцямі тэхналагічнага працэсу вытворчасці паліўных брыкетаў на аснове фрэзернага торфу. У рамках экскурсіі хлопцы наведалі сушыльнае і прэсавае аддзяленне, уласную лабараторыю, лінію вытворчасці гумінавых угнаенняў і рамонтна-механічны ўчастак.
