Як правіла, першы вясновы месяц заўсёды звязаны са святам 8 сакавіка. Але штогод 1 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень грамадзянскай абароны. Абарона насельніцтва падчас ваенных дзеянняў і ўзброенай барацьбы заўсёды была адной з найважнейшых задач дзяржавы. Сусветны дзень грамадзянскай абароны, устаноўлены ў 1990 годзе, адзначаецца ў краінах з мэтай прапаганды ведаў аб грамадзянскай абароне. На працягу тыдня ў рэспубліцы праходзіць інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваная да Дня Грамадзянскай абароны.
У рамках рэалізацыі плана правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня грамадзянскай абароны Ляхавіцкага раёна, зацверджаных начальнікам грамадзянскай абароны Ляхавіцкага раёна Марозам М.М. сярод работнікаў ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» былі праведзены мерапрыемствы па навучанні паводзінам у надзвычайных сітуацыях, дзеянням па сігналах абвесткі грамадзянскай абароны, а таксама навыкам аказання першай медыцынскай дапамогі.
У выпадку маштабнай пагрозы або ўзнікнення аварыі, катастрофы, стыхійнага бедства неадкладна падаецца сігнал “Увага ўсім!” які папярэджвае насельніцтва аб небяспецы масавага паражэння людзей, жывёл і раслін шкоднымі хімічнымі рэчывамі, уздзеянні на арганізм радыеактыўных рэчываў, а таксама радыяцыйнага забруджвання мясцовасці. Што ж трэба рабіць, калі вы пачулі такі сігнал?