З 16 чэрвеня 2025 года на ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» праводзіцца тыдзень нулявога траўматызму.
“Vision Zero” або “Нулявы Траўматызм” – гэта новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб’ядноўвае тры напрамкі: бяспека, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці.

Сем “залатых правілаў «канцэпцыі»Vision Zero”:
1. Стаць лідэрам-паказаць прыхільнасць прынцыпам.
2. Выяўляць пагрозы-кантраляваць рызыкі.
3. Вызначаць мэты-распрацоўваць праграмы.
4. Стварыць сістэму бяспекі і гігіены працы-дасягнуць высокага ўзроўню арганізацыі.
5. Забяспечваць бяспеку і гігіену працы на працоўных месцах пры працы са станкамі і абсталяваннем.
6. Павышаць кваліфікацыю-развіваць прафесійныя навыкі.
7. Інвеставаць у кадры-матываваць праз удзел.

Прынцыпамі правядзення Тыдня нулявога траўматызму з’яўляюцца:
прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе;
адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы;
ўцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы;
ацэнка і кіраванне рызыкамі падчас адукацыйнага працэсу і на працоўных месцах;
навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.