З 28 ліпеня па 03 жніўня на ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі” праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму.
Асноўнай задачай правядзення мерапрыемстваў у рамках “Тыдня нулявога траўматызму” з’яўляецца забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на кожным рабочым месцы, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму шляхам выяўлення парушэнняў норм аховы працы і аператыўнага прымянення мер па іх устараненню.
У рамках «Тыдня нулявога траўматызму» запланавана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне работнікамі патрабаванняў у галіне аховы працы.