У адпаведнасці з даручэннямі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 23.10.2025 №71/132 «Аб правядзенні тыдня нулявога траўматызму», ад 14.01.2025 №73/1 Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь аб’яўлены «Тыдзень нулявога траўматызму» з 3 па 9 лістапада 2025 года, «Тыдзень аховы працы» з 10 па 16 лістапада 2025.
Мерапрыемства накіравана на далейшае ўмацаванне грамадскай бяспекі, дысцыпліны і ўзмацненне прафілактыкі вытворчага траўматызму.
Будуць разгледжаны ключавыя пытанні аховы працы, уключаючы бяспеку на працоўным месцы (у тым ліку пры неспрыяльных умовах надвор’я), аналіз рызык і прымяненне сродкаў абароны, адпрацоўку навыкаў аказання першай дапамогі, а таксама павышэнне асабістай адказнасці за здароўе і адмову ад шкодных звычак.
Бяспека персаналу з’яўляецца безумоўным прыярытэтам ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі”!