20 чэрвеня 2026 года ў гарадскім пасёлку Праўдзінскі (Пухавіцкі раён) прайшоў VIII адкрыты рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе.

За перамогу змагаліся 27 каманд, у тым ліку прадстаўнікі БНТУ, СМІ, студэнтаў БНТУ і зборную каманду з Расійскай Федэрацыі.

3

 

Па словах міністра энергетыкі Дзяніса Мароза, торф многія гады застаецца ў краіне запатрабаваным і пошукі магчымасцяў для яго выкарыстання не сканчаюцца. “Сённяшняе мерапрыемства-яшчэ адна магчымасць, якая дазваляе прыцягнуць увагу да нашага нацыянальнага здабытку”, – адзначыў ён.

 

 

4

 

 

 

 

 

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Кушнарэнка дадаў, што нядаўняе адкрыццё гісторыка-адукацыйнага цэнтра тарфяной прамысловасці Беларусі на базе ААТ “ТБЗ Усяж” з’яўляецца сімвалічным для сённяшняга мерапрыемства. “Радуе, што на турніры па тарфяным футболе ёсць каманды з Беларусі і Расіі, бо на наступным тыдні пройдзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які ўмацоўвае развіццё нашых сяброўскіх узаемаадносін, — сказаў ён. – Сёння арганізатары стварылі ўсе неабходныя ўмовы для ўдзельнікаў і гасцей гэтага свята”.

Віншуем каманду ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі ” з удзелам у такім незвычайным, брутальным і відовішчным відзе спорту! Тарфяной футбол-гэта сапраўднае выпрабаванне на трываласць, цягавітасць і камандны дух.

5

 

Глядзіце, як нашы супрацоўнікі атрымліваюць нерэальны кайф ад самай бруднай гульні на свеце!