Як дзейнічаць у крытычнай сітуацыі, могуць выратаваць жыццё. Менавіта таму штогод у чацвёрты чацвер верасня ў Беларусі праводзіцца Адзіны дзень бяспекі. У 2026 годзе гэтая важная дата прыпадае на 24 верасня.
Асноўная задача гэтага дня – не проста нагадаць аб правілах, а сфарміраваць у грамадзян выразны алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Часта ў момант небяспекі людзі губляюцца, забываючы элементарныя рэчы. Адзіны дзень бяспекі закліканы “адтачыць ” навыкі паводзін пры пажарах, аварыях і іншых няштатных сітуацыях да аўтаматызму.
Інфармацыйны наглядныя матэрыялы да рэспубліканскай акцыі размешчаны на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Азнаёміцца з імі і спампаваць інфармацыйную прадукцыю можна на спецыяльнай старонцы Адзіны дзень бяспекі.
Ратавальнікі прыходзяць на дапамогу, але бяспеку ствараеш ты. Зрабі першы крок да абароны!

