З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2026 года будзе праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь – энергаэфектыўная краіна”, якая прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).
Мэта правядзення акцыі-павышэнне дасведчанасці беларускіх грамадзян аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з’яўляецца значнай мерай у павышэнні энергаэфектыўнасці эканомікі краіны.
Інфармацыйныя матэрыялы размешчаны на сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.