Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (далей ̶ Дзяржстандарт) у рамках выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2024г. №21, пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2024 г. №224 (у рэд. ад 23 чэрвеня 2025 г. №349) інфармуе, што зараз праводзіцца работа па прысваенні прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці. У цяперашні час ажыццяўляецца яе ацэнка па паказчыках якасці: бяспека, экалагічнасць, інфарматыўнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць.
Ацэнку па першых чатырох з іх праводзяць адказныя органы: Дзяржстандарт, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, галиновыя органы дзяржаўнага кіравання. Паказчык «эстэтычнасці» ацэньваюць спажыўцы.
З гэтай мэтаю 1 чэрвеня 2025 г. на партале «КАЧЕСТВО.БЕЛ» у раздзеле «Дзяржаўны знак якасці» па спасылцы vote.gskp.by праводзіцца анлайн-галасаванне. Гэтая магчымасць даступная да 25 ліпеня 2025 г. (уключна).