З 21 сакавіка па 12 красавіка 2025 года па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь праводзіцца добраахвотная грамадская акцыя «Дай лесу новае жыццё». Мэта акцыі-аднавіць беларускія лясы, у тым ліку пашкоджаныя ў выніку разгулу ліпеньскай стыхіі. У 2024 годзе ў выніку неспрыяльнага ўздзеяння шквалістых вятроў пашкоджана больш за 50 тыс.га лясоў. Аб’ём пашкоджанай драўніны склаў 6,6 млн. куб. метраў. У найбольшай ступені пацярпелі лясы Гомельскай і Магілёўскай абласцей, на долю якіх прыпадае больш за 95% аб’ёмаў пашкоджанняў па краіне.

Прырода Беларусі ўнікальная! Разнастайная расліннасць займае 93,1% усёй тэрыторыі краіны. Лясы складаюць 1/3 зялёнага покрыва Беларусі.

Лес-стратэгічна важны і аднаўляльны рэсурс нашай краіны.

ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі” падтрымлівае ініцыятыву лясной галіны і прымае ўдзел у добраахвотніцкай акцыі.

1743748063547 min

На 1 выдзеле 36 квартала Астроўскага лясніцтва на агульнай плошчы 0,7 га работнікамі нашага прадпрыемства былі высаджаны саджанцы хвоі і бярозы ў колькасці 8 760 шт.

ЗАХАВАЕМ ПРЫРОДУ РАЗАМ!!!