Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дамову “Аб утварэнні супольнасці Расіі і Беларусі”. У 2024 годзе Дагавору аб стварэнні Саюзнай дзяржавы споўнілася 25 гадоў. Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін. Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года быў падпісаны Дагавор аб саюзе Беларусі і Расіі. Асноўнымі мэтамі стварэння Саюза было імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах, забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў-удзельніц на аснове аб’яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў.
Гэтае свята-сімвал нашага духоўнага сваяцтва, непарыўнай блізкасці лёсаў, шчырай дружбы і ўзаемнай падтрымкі. Ён нагадвае нам аб агульных дасягненнях і здзяйсненнях нашых продкаў, іх нязменнай салідарнасці ў самыя цяжкія часы.
Гісторыя неаднаразова даказвала: Толькі разам Беларусь і Расія здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння, калі міжнароднае грамадства перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства набывае асаблівую каштоўнасць.
Няхай агульнае свята-Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — заўсёды будзе сімвалам дружбы, духоўнага сваяцтва і дабрабыту многіх пакаленняў беларусаў і расіян.
Жадаем усім мірнага неба над галавой, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя і дасягнення пастаўленых мэтаў!