7 чэрвеня 2021 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі а. р. заснавана дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства, якое адзначаецца штогод 17 верасня.

Ва ўказе гаворыцца: “гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый”»

Па выніках Рыжскага дагавора, які быў заключаны 18 сакавіка 1921 года пасля польска-савецкай вайны, у склад Польшчы адышла амаль палова этнічнай тэрыторыі Беларусі – 98 815 км2 з насельніцтвам 3 171 627 чалавек.

17 верасня 1939 пачаўся Польскі паход Чырвонай Арміі, у выніку якога адбылося ўз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

У дэкларацыі Народнага сходу па пытанні ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР гаварылася:»у цяжкі час, які пагражаў спусташэннем і знішчэннем нашаму народу, Вялікі Савецкі Саюз узяў пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Беларусі”.

У кастрычніку 1939 года былі праведзены выбары ў народны сход Заходняй Беларусі. Менавіта Народны сход прыняў рашэнне аб устанаўленні Савецкай улады і ўз’яднанні з БССР. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР і СССР было падтрымана абсалютнай большасцю насельніцтва.

17 верасня 1939 года – адна з ключавых дат у беларускай гісторыі. У выніку пераважная большасць беларусаў уз’ядналася ў адной дзяржаве.

Дзень 17 верасня вярнуўся ў наш святочны каляндар не толькі як напамін пра каштоўнасць свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпосе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё месца на карце свету.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што дзякуючы гэтаму святу беларусы будуць памятаць таксама і тое, што яны адбыліся як народ, нацыя і дзяржава. Цяпер гэтае свята заслужана стаіць нароўні з Днём Перамогі і Днём Незалежнасці. І гэта не проста даніна памяці, памяці ўз’яднання нашага народа пасля дзесяцігоддзяў замежнай акупацыі тады. Мы ўвекавечылі сімвал, найважнейшы для разумення геапалітычных пагроз, якія і праз сотню гадоў не губляюць сваёй актуальнасці. Мы павінны памятаць, а нашы дзеці павінны ведаць, калі і як перакройваліся беларускія межы ва ўгоду чужым нацыянальным інтарэсам і як гэта – жыць на роднай зямлі, але ў чужой дзяржаве.

64ba0d6d13233cdd4d85301ec3bdae90