Пра «ТБЗ Ляхавіцкі»
ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» з’яўляецца другім па велічыні прадпрыемствам па вытворчасці паліўных брыкетаў у Еўропе.
На сённяшні дзень прадпрыемствам выраблена 6,1 млн. тонн паліўных брыкетаў, 96,3 тон сушэнкі торфяной, здабыта 14,6 млн. тонн торфа.
Прадпрыемствам праводзіцца неперарыўная мадэрнізацыя, планамерная праца па тэхнічнаму пераваружэнню вытворчасці і абнаўленню асноўных сродкаў.
ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» стабільна працуючае прадпрыемства з агульнай колькасцю супрацоўнікаў каля 270 чалавек.
Асноўныя віды дзейнасці:
- здабыча фрэзернага торфа СТБ 917-2006, СТБ 832-2001;
- вытворчасць паліўных брыкетаў на аснове торфа СТБ 1919-2008;
- вытворчасць сушэнкі торфяной ТУ BY 200069282.001-2016.
Больш за 320 тысяч тон брыкетаў экспартавана ў Швецыю, Фінляндыю, Германію, Літву, Эстонію, Латвію, Украіну, Польшчу, Славакію, Расію, Чэхію.
Храналогія
1968
Заснаванне
Торфабрыкетны завод «Ляхавіцкі» заснаваны ў 1968 годзе пастановай Савета Міністраў №937 ад 30 жніўня 1968 года.
1969
Будаўніцтва
Будаўніцтва завода пачалося ў 1969 годзе.
1970
Здабыча торфу
У 1970 годзе пачата здабыча фрэзернага торфу для кампаставання. У 1971 годзе – здабыча фрэзернага торфу для брыкетавання.
1973
Увод у эксплуатацыю
Торфабрыкетны завод “Ляхавіцкі” уступіў у строй 1-га ліпеня 1973 года. У гэтым жа годзе асвоіў вытворчасць паліўных брыкетаў. Праектная магутнасць завода – 120 тыс. тон брыкетаў у год. На той момант цэх быў абсталяваны двума сушылкамі “Цемаг” вытворчасці ГДР і пяццю прэсамі Б8232 Разанскага завода цяжкага машынабудавання.
1979
За высокія дасягненні ў вытворчай дзейнасці торфабрыкетны завод «Ляхавіцкі» ў 1979 годзе быў узнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПСС, СМ СССР, ВЦСПС і ЦК УЛКСМ.
1980
Праект рэканструкцыі
У 1980 годзе інстытутам “Белніпітапраект” распрацаваны праект рэканструкцыі брыкетнага цэха з павелічэннем магутнасці вытворчасці брыкетаў да 160 тыс. тон у год, з дадатковай устаноўкай сушылкі “Цемаг” і двух прэсаў Б9032.
1982
Нашы рэкорды
У 1982 годзе была здабыта максімальная колькасць фрэзернага торфу – 452,4 тыс. тон.
У 1987 годзе была выпушчана максімальная колькасць брыкетаў – 177,9 тыс. тон.
1987
Па выніках работы за год завод зноў удастойваецца звання пераможцы Ўсесаюзнага спаборніцтва і ўзнагароджваецца пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПСС, СМ СССР, ВЦСПС і ЦК УЛКСМ.
1997
У 1997 годзе ў рамках міжнароднай праграмы “Партнёрства дзеля прагрэсу” прадпрыемства ўзнагароджана прызам “Залаты Меркурый”.
1998
За ўдарную працу і ў гонар 25-годдзя завода калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
2013
ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі” ўзнагароджаны Дыпломам Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі “Белтопгаз” па выніках рэспубліканскіх спаборніцтваў за лепшыя паказчыкі па здабычы торфу.
2017
ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі” ўзнагароджаны Дыпломам Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі “Белтопгаз” па выніках рэспубліканскіх спаборніцтваў за лепшыя паказчыкі па здабычы торфу.
2019
ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі” было занесена на Галерэю Славы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта. Рэарганізацыя прадпрыемства шляхам далучэння ААТ “Тарфапрадпрыемства Каўпеніца”.
2020
Рэканструкцыя цэха
На базе філіяла ТП “Каўпеніца” рэканструяваны цэх па вытворчасці тарфяных паліўных брыкетаў на аснове торфу.
2022
Уведзены ў эксплуатацыю Вытворчы будынак для рамонту тэхналагічнага абсталявання, аўтатрактарнай тэхнікі і рухомага саставу чыгуначнага транспарту на тэрыторыі філіяла “ТП Каўпеніца” ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі”
2023
Рэарганізацыя прадпрыемства шляхам далучэння ААТ «Тарфабрыкетны завод «Гатча-Асоўскі».
СПАМПУЙЦЕ ПРАЙС-ЛІСТ І КАНТАКТЫ МЕНЕДЖЭРАЎ
СПАМПАВАЦЬ