У адпаведнасці з даручэннем Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, у перыяд з 14 па 20 верасня 2026 года ў арганізацыях ДВА “Белпалівагаз” праводзіцца “Тыдзень аховы працы“.
Гэтыя меры накіраваны на ўзмацненне прафілактыкі вытворчага траўматызму. Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, за 7 месяцаў 2026 года ў краіне зафіксаваны рост колькасці траўміраваных на вытворчасці на 22,1%. Каля паловы ўсіх траўмаў і 82,1% смерцяў абумоўлены “чалавечым фактарам ” — невыкананнем службовых асоб і саміх работнікаў сваіх абавязкаў па ахове працы.