У рамках выканання Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі” на 2025 год, на тэрыторыі прадпрыемства 15.04.2025 года сумесна з падраздзяленнямі Ляхавіцкага РАНС была праведзена вучэбная трэніроўка з практычнай адпрацоўкай дзеянняў персаналу пры выяўленні пажараў (загаранняў). Такія ж трэніроўкі арганізаваны на філіялах “ТП Калпеніца” і “ТБЗ Гатча-Асоўскі” 25.03.2025 г.
Асноўныя мэты прафілактычнага мерапрыемства:
– адпрацоўка сумесных дзеянняў з пажарнымі аварыйна-выратавальнымі падраздзяленнямі;
-уменне карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння;
-выпрацоўка выразных дзеянняў персаналу пры ўзгаранні,парадак перадачы і праходжання інфармацыі аб узгаранні.
Работнікі і прадстаўнікі пажарнай дружыны ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі ” падчас трэніроўкі паказалі выдатныя вынікі!