На рэспубліканскім семінары-нарадзе на базе філіяла “ТБЗ Старобінскі ” УП “Мінгаз ” падвялі вынікі сезона здабычы торфу 2026 года. Мерапрыемства наведалі міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Равільевіч Мароз, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Іванавіч Кушнарэнка, старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Міхайлавіч Ладыга, генеральны дырэктар “Белпалівагаз” Валерый Уладзіміравіч Кавалёў, а таксама кіраўнікі торфаздабываючых прадпрыемстваў краіны.

lyakhovichskiy vestnik 72831af0988a4488a5e21d7b03d5d6ac

У рамках семінара былі агучаны вынікі агляду-конкурсу вытворчых баз. Высокую ацэнку атрымаў філіял “ТП Каўпеніца ” ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі” – прадпрыемства ўзнагароджана дыпломам II ступені.
Таксама арганізатары падвялі вынікі рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод машыністаў торфаздабываючых машын. У ліку лепшых апынуліся работнікі ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі”, якія занялі месцы ў розных намінацыях:

Валашчук Уладзімір Уладзіміравіч—1-е месца па ўборцы торфу;
Гаўрыльчык Віктар Паўлавіч—2-е месца па ўборцы торфу;
Кузняцоў Эдуард Анатольевіч—1-е месца па фрэзераванню;
Калько Вячаслаў Міхайлавіч—2-е месца па фрэзераванню;
Лапкоўскі Валерый Іванавіч—2-е месца па штабелированию.

Ганаровай граматай Міністэрства энергетыкі ўзнагароджаны першы намеснік дырэктара-галоўны інжынер Батвінка Аляксандр Іванавіч, Ганаровай граматай ДВА «Белпалівагаз» — машыніст машын па здабычы і перапрацоўцы фрэзернага торфу Сташынскі Тадэвуш Тадэвушавіч, падзякай прафсаюза “Белэнерготопгаз” — Лемешка Аляксандр Вітальевіч.

PhotoCollage 1793106165680 PhotoCollage 1793106322223

Віншуем калектыў і прызёраў з выдатнымі вынікамі! Жадаем моцнага здароўя, бяспечнай працы і новых вытворчых рэкордаў!