“За ўклад у падмурак агульнай будучыні”. Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароду дырэктару ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі” Уладзіміру Гунько
“За ўклад у падмурак агульнай будучыні”. Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароду дырэктару ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі” Уладзіміру Гунько
Сёння Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын па даручэнні Прэзідэнта Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер.
“Палац Рэспублікі традыцыйна становіцца месцам уручэння дзяржаўных узнагарод лепшым прадстаўнікам галін. І сённяшні дзень не выключэнне. Для мяне вялікі гонар па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўручыць вам заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды”, — сказаў Аляксандр Турчын.
Сярод узнагароджаных-прадстаўнікі прамысловасці, газавай службы, сацыяльнага абслугоўвання, адукацыі, культуры, спорту і іншых сфер, дзяржаўныя служачыя.
“Кожны з вас уносіць уклад у падмурак нашай агульнай будучыні. Дзякуючы ўпартасці і працавітасці вы дамагліся высокіх вынікаў. За вашымі дасягненнямі — гады працы і велізарная асабістая адказнасць. Вы ўсе прайшлі вялікі шлях. Кожны з вас рабіў сваю справу сумленна і аддана. Штодзённай працай вы заслужылі павагу калег і прызнанне на дзяржаўным узроўні. Дзяржаўная ўзнагарода – гэта не проста знак адрознення. Гэта афіцыйнае прызнанне таго, што ваша праца мае значэнне для ўсёй краіны. Вы-прыклад для тых, хто толькі пачынае свой шлях. Хай гэтая высокая ацэнка дзяржавы стане стымулам для новых дасягненняў. Разам мы зможам больш. Мы гэта ўжо даказалі”,-падкрэсліў прэм’ер-міністр. Ад імя ўрада і сябе асабіста ён павіншаваў прысутных з гэтай знамянальнай падзеяй у іх жыцці.
Работнікі розных сфер адзначаны медалём “За працоўныя заслугі”. Сярод іх дырэктар ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі ” Уладзімір Гунько. Кіраўнік прадпрыемства ўдастоены медаля “За працоўныя заслугі “ за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё прамысловага сектара краіны. Указ аб яго ўзнагароджанні быў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі, а заслужаную ўзнагароду ўручылі ў рамках урачыстых мерапрыемстваў у Палацы Рэспублікі.
Асобныя словы падзякі Аляксандр Турчын адрасаваў родным узнагароджаных. “За кожнай узнагародай стаіць ваша сям’я, сябры, калегі. Яны ўнеслі свой уклад у прызнанне вашых заслуг. Хай гэтая ўзнагарода застанецца для вас пацвярджэннем таго, што краіна шануе і ганарыцца такімі людзьмі. Жадаю вам моцнага здароўя, прафесійных перамог і дабрабыту”, — адзначыў прэм’ер-міністр.